Пра пружанскіх майстроў
Нядаўна ў Пружаны завіталі карэспандэнты тэлерадыёкампаніі «Брест». Повадам для іх прыезду стала дзейнасць майстроў народнай творчасці, якія плённа працуюць у Пружанах. Шматлікія гледачы змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю народнага майстра Беларусі Марыі Кулецкай, узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» і яе кіраўніка Веры Волчык, а таксама мясцовых ганчароў – Генадзя Міранюка і Віталя Раманоўскага.
Паглядзець рэпартаж аб пружанскіх майстрах можна па спасылцы