Хочаш быць здаровым? Будзь!
Не сакрэт, што адным з галоўных багаццяў чалавека з’яўляецца яго здароўе. Таму задача кожнага – клапаціцца і берагчы яго.
Работнікі культуры ведаюць аб гэтым, таму выконваюць вытворчую гімнастыку.
Не сакрэт, што адным з галоўных багаццяў чалавека з’яўляецца яго здароўе. Таму задача кожнага – клапаціцца і берагчы яго.
Работнікі культуры ведаюць аб гэтым, таму выконваюць вытворчую гімнастыку.
Штогод у перыяд навагодніх свят у Беларусі праходзіць дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. У рамках гэтай акцыі 17 снежня ў Белавежскай пушчы ў сядзібе Дзеда Мароза прайшла абласная ёлка для больш чым 200 дзяцей Брэстчыны, у тым ліку Пружанскага раёна, якія вызначыліся ў вучобе, спорце і творчасці. Таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак павіншаваў са святам старшыня Брэсцкага аблвыканкама Ю.В.Шулейка.
Навагодні настрой немагчымы без галоўнай прыгажуні свята – ёлкі.
На мінулым тыдні з запальвання ёлачных гірлянд пачаўся адлік доўгачаканых зімовых урачыстасцяў у Пружанах і Ружанах.
11 снежня 2021 года у Пружанскім раёне стала на адзін храм больш. Менавіта ў гэты дзень чын вялікага асвячэння і літургію ў храме іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных” у аграгарадку Шчарчова адслужыў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
На тэрыторыі Пружанскага раёна працягваецца вывучэнне матэрыялаў аб фактах генацыду мясцовага насельніцтва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Шэраг выяўленых звестак знайшлі адлюстраванне ў рэпартажы журналістаў тэлерадыёкампаніі “Брэст”, якія наведалі раён 29 лістапада.
У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў у пачатку снежня прайшло традыцыйнае свята “Пасвячэнне ў музыканты” для рабят, якія нядаўна пераступілі парог установы. Гэта мерапрыемства стала адной з самых яркіх і запамінальных падзей у іх жыцці. Яно дало дзецям магчымасць адчуць сябе адзіным цэлым з вялікім творчым калектывам, усвядоміць значнасць вучэбнай дзейнасці.
На працягу снежня ўстановы культуры звяртаюць асаблівую ўвагу падрыхтоўку да навагодніх свят. Дарослыя і дзеці займаюцца не толькі распрацоўкай канцэртных праграмм, віншаванняў, стварэннем карнавальныя касцюмаў, але і займаюцца вырабам падарункаў, сувеніраў.
10 снежня 2021 года ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна праходзіў абласны этап адбору талентаў для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску – 2022”.
8 снежня 2021 года ў фармаце Zoom адбылася першая on-line-сустрэча Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма і Іртышскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Паўладарскай вобласці Рэспублікі Казахстан ў рамках супрацоўніцтва ўстаноў культуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
21 снежня 2021 г. з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 3-42-45 адбудзецца “прамая тэлефонная лінія” з начальнікам аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Панімашам Канстанцінам Іванавічам.
3 снежня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшлі бібліяпрыцемкі “Сустрэча пакаленняў”.