Мастацкая выстава ў … Пружанскай раённай бібліятэцы

Своеасаблівы падарунак перад навагоднімі святамі зрабіла для сваіх чытачоў Пружанская раённая бібліятэка імя Міколы Засіма. І гэта не толькі новыя кніжныя паступленні і кніжныя паліцы, але і выстава мастацкіх работ. Незвычайна тое, што творы на ёй прадставілі не прафесійныя мастакі ці ўжо вядомыя майстры Пружаншчыны, а самі работнікі бібліятэкі.

Продолжить чтениеМастацкая выстава ў … Пружанскай раённай бібліятэцы

Марафон навагодніх спраў працягваецца

Працягваюцца святочныя навагоднія мерапрыемствы, якія прыносяць многа радасці і шчасця як дзецям, так і дарослым.

Продолжить чтениеМарафон навагодніх спраў працягваецца

Дванаццаць чароўных гадзін

Новы год – гэта казка, радасць, чараўніцтва! Менавіта таму заключны занятак па сальфеджыо для першакласнікаў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшоў пад назвай “Дванаццаць чароўных гадзін”.

Продолжить чтениеДванаццаць чароўных гадзін

У Пружанскім палацыку – свята для ёлкі!

26 снежня 2021 года ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык» адкрылася новая выстава “Ёлкіна свята”, якая прысвечана Новаму году і Ражаству. Яе галоўныя экспанаты – гэта больш за сто самых разнастайных ёлачных упрыгажэнняў і навагодняя атрыбутыка ў асноўным савецкіх часоў. Гэтыя ўнікальныя прадметы былі передадзены мясцовымі калекцыянерамі для арганізацыі выставы ў музеі.

Продолжить чтениеУ Пружанскім палацыку – свята для ёлкі!

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень кіно!

28 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень кіно. Гэты дзень абраны нездарма. Менавіта 28 снежня 1895 года ў Парыжы ў “Гранд-кафэ” на бульвары Капуцынаў прайшоў першы сеанс сінематографа французаў Луі і Агюста Люм’ераў: кароткаметражная стужка “Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта”. Гэта быў першы фільм у гісторыі кінематографа, які быў паказаны публіцы за грошы.

Продолжить чтениеСёння адзначаецца Міжнародны дзень кіно!

Новы год ў Шарашоўскай школе мастацтваў

23 снежня 2021 года ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылося навагодняе прадстаўленне «Новыя рускія бабкі і тры Дзеды Марозы». Вучні і настаўнікі школы разам з галоўным Дзедам Марозам, ролю якога на працягу шэрагу гадоў нязменна выконвае ўрач-тэрапеўт мясцовай бальніцы Аляксандр Вярцінскі, з задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым святочным мерапрыемстве. Яго ўдзельнікі праявілі сябе як сапраўдныя артысты, якія прываблівалі гледача сваім майстэрствам і харызмай.

Продолжить чтениеНовы год ў Шарашоўскай школе мастацтваў

У Пружанах прайшло “Дараванне-2021”

Напрыканцы года ў Пружанах традыцыйна праходзіць цырымонія “Дараванне” – узнагароджанне дзяцей і і падлеткаў раёна, якія вызначыліся ў вучобе, творчасці і спорце.

Продолжить чтениеУ Пружанах прайшло “Дараванне-2021”

Навагоднія фантазіі

Вечарам 23 снежня ў Дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшоў святочны канцэрт “Навагодняя фантазія” для бацькоў вучняў першага класа.

Продолжить чтениеНавагоднія фантазіі

Юныя танцоры сустракаюць Новы год

21 снежня 2021 года на харэаграфічным аддзяленні Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшоў ранішнік «Пасвячэнне ў юныя танцоры».

Продолжить чтениеЮныя танцоры сустракаюць Новы год

Магія танца ў Пружанах

28 лістапада 2021 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося традыцыйнае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Магія танца”. Сваю творчасць на конкурсе прадставілі таленавітыя і пазітыўныя маладыя людзі, якія прэзентавалі гледачам і журы яркія нумары, мноства вобразаў, стыляў і накірункаў. Выступленні юных артыстаў прайшлі ў наступных намінацыях: народны, эстрадны танец, сучасная харэаграфія ва ўзроставых катэгорыях 5 – 10 і 11 – 17 год. Жюры ацаніла 41 танцавальны нумар калектываў Пружаншчыны, а таксама Камянецкага, Жабінкаўскага, Бярозаўскага і Баранавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Продолжить чтениеМагія танца ў Пружанах