«Палацык» прадстаўляе старажытныя карты
У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працягваецца выстава карт XV – XVIII стст. з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства. Экспазіцыя прымеркавана да 70-годдзя стварэння таварыства, 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі і 55-годдзя кафедры геадэзіі і космааэракартаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.