У канцы жніўня адбылося некалькі знакавых нарад, падчас якіх былі падведзены вынікі работы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры за 2023 – 2024 навучальны год, вызначаны планы на новы адукацыйны перыяд, а таксама абмеркаваны розныя пытанні развіцця сферы культуры.
Так, 23 жніўня на базе Баранавіцкага раёна прайшло выязное пасяджэннне калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, у якім прыняў удзел начальнік аддела культуры Пружанскага райвыканкама К.І.Панімаш. Удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з работай устаноў культуры аг.Крошын – сельскага Дома культуры, сельскай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, наведалі гісторыка-культурную каштоўнасць – касцёл Божага Цела і іншыя аб’екты. Асноўнае пасяджэнне абдылося у сельскім Доме культуры аг.Мірны, дзе былі разгледжаны пытанні дзейнасці ўстаноў культуры, выканання плана па захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, фарміравання бібліятэчных фондаў і інш.
У Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы 27 жніўня прайшоў абласны семінар-пасяджэнне з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры. У яго рабоце ўдзельнічалі начальнік аддзела культуры райвыканкама К.І.Панімаш, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны Ю.А.Сядова і дырэктар Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў В.П.Краўчук. На сустрэчы падвялі вынікі мінулага навучальнага года, абмеркаваны пытанні прафарыентацыйнай работы і ўзаемадзеяння сярэдніх спецыяльных устаноў з заказчыкамі кадраў.
30 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (г.Мінск) адбыўся Форум педагагічных работнікаў сферы культуры, на якім былі абмеркаваны актуальныя пытанні. Пружанскі раён на форуме прадставілі галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Т.І.Пура, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму С.С.Карповіч і дырэктар дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы Ю.А.Сядова.