Падлеткаў запрашае «Teens-фармат»

Штотыдня ладзіць мерапрыемствы для падлеткаў, у тым ліку тых, якія знаходзяцца на розных формах уліку, узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа кантакт-студыя правяла інфармацыйную праграму «Рэха вайны». Падлеткі даведаліся аб подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці і лейтэнанта Сцяпана Гудзімава, які здзейсніў адзін з першых таранаў у гады вайны, лёсе яўрэяў Пружанскага гета.

Для юнакоў і дзяўчат адбылася інфармацыйна-прававая гадзіна «Мы ў адказе за свае ўчынкі». Падчас сустрэчы былі разгледжаны правы і абавязкі дзяцей і адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні.

Кіраўнік студыі Анастасія Ціхановіч таксама сустрэлася з рабятамі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Дубок». Яна расказала дзецям аб рабоце клубнага фарміравання і запрасіла іх далучыцца да карысных спраў, якія ладзіць «Teens-фармат». Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у цімбілдзінгу «Наша лета», які арганізавала для іх узорная кантакт-студыя.

Добавить комментарий