У гаспадарках Пружанскага раёна завяршаецца жніво. Работнікі культуры прымаюць актыўны ўдзел ва ўшанаванні працаўнікоў палёў.
Творчы калектыў Велікасельскага сельскага Дома культуры разам з кіраўніцтвам ААТ «Велікасельскае Агра» правялі свята «Дажынак» у полі, дзе камбайнёры завяршылі сваю складаную работу па зборы ўраджаю.
Ушанаванне герояў жніва: камбайнёраў, вадзіцеляў, механізатараў, працаўнікоў зернесушыльнага комплексу адбылося ў ААТ «Мурава». Артысты Мураўскага сельскага Дома культуры і Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі падрыхтавалі выдатную віншавальную праграму, падараваўшы хвіліны свята працаўнікам вёскі.
Творчымі канцэртамі працягвае радаваць герояў новага ўраджаю Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка.
Падзяліцца навіной: