Не засталіся ўбаку ад віншаванняў у гонар Міжнароднага дня пажылых людзей бібліятэкі раёна.
Для чытачоў сталага ўзросту Пружанская гарадская бібліятэка правяла вечарыну адпачынку «Узрост мудрасці, цеплыні і дабрыні». Прысутныя ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях, паглядзелі канцэрт, у якім выступілі вакальны гурт «Весялінка» Велікасельскага сельскага Дома культуры, народны ансамбль народнага танца «Спадчына» і ўзорны ансамабль народнага танца «Круцёлачкі».
У Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылася вечарына адпачынку «Якімі маладымі мы былі». Сталую аўдыторыю са святам павіншаваў настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподня А.Мялешка і вакальны гурт «Благавест». Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны конкурсы і вершы.
Вечарына адпачынку «Падарожжа ў восень» прайшла ў Шарашоўскай гарпасялковай бібліятэцы. Са святам прысутных павіншавалі старшыня сельвыканкама Г.Фасевіч, страшыня ветэранскай пярвічкі Н.Антановіч і старшыня мясцовай пярвічкі «Беларускага саюза жанчын» Р.Бульчук. Канцэртную праграму прадставілі салісты Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу. З кніжнай выставай «Хай восень жыцця будзе залатой» пазнаёміла бібліятэкар В.Фасевіч.
На вечарыну ўспамінаў «Народжаныя ў СССР» запрасіла Ружанская гарпасялковая бібліятэка. Падчас сустрэчы наведвальнікі бібліятэкі ўзгадалі яркія моманты мінулага, паспявалі песні, патанцавалі, паслухалі любімыя мелодыі і паглядзелі ўрыўкі з кінафільмаў.
У Лыскаўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася музычная вечарына для пажылых грамадзян, у якой прыняў удзел настаяцель храма Ражастава Прасвятой Багародзіцы А.Багдановіч.
Дамоў да чытачоў сталага ўзросту з віншаваннямі і кнігамі завітала бібліятэкар Варанілавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба.