Падарожжа у Светлафорыю

У перыяд восеньскіх канікул у Пружанскім гарадскім Палацы культуры школьнікаў чакала цікавае падарожжа ў краіну Светлафорыю. Туды яны накіраваліся разам з Мальвінай і Бурацінам.

Рабятам патрэбна было разчараваць дарожныя знакі, адгадаць загадкі аб гарадскім транспарце, паўтарыць правілы дарожнага руху. Правяраў іх веды інспектар Мігалкін, якому дзеці расказвалі правілы пешаходаў і аўтамабілістаў.

Таксама ў незвычайнай краіне можна было ператварацца ў сапраўдны светлафор ці праехацца на ўяўным тралейбусе ці матацыкле. Акрамя таго дзеці атрымалі значкі знаўцаў правіл дарожнага руху, якія самі расфарбавалі на майстар-класе. Кожны на памяць атрымаў на твары аквагрым з выявай дарожнага знаку.

У Мігалкіна, Мальвіну і Бураціна для рабят ператварыліся загадчык аддзелам па рабоце з дзецьмі і моладдзю Арына Ро, культарганізатары Наталля Ярмоленка і Кацярына Яфімава.

Добавить комментарий