Працягваюцца летнія канікулы разам з бібліятэкамі.
Для наведвальнікаў прышкольных лагераў, якя працуюць у сярэдніх школах №1 і №4, Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала гульнявыя праграмы «Шукальнікі шчасця» і «Рыжы Ап» з разнастайнымі інтэлектуальнымі і рухавымі спаборніцтвамі. У рамках летняга чытальніцкага конкурсу дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на ўрок здароўя «Малочные гісторыі».
Пружанскую гарадскую бібліятэку наведалі вучні Старавольскай пачатковай школы. Для іх была праведзена гульнявая праграма «Дзень салодкасцяў».
Дзеці старэйшага ўзросту, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Пружанскага раёна, завіталі на экскурсію «У пошуках сябе: Падарожжа ў бібліятэчны лабірынт» у Новазасімавіцкую сельскую бібліятэку. Пасля яе завершэння рабяты запісаліся ў бібліятэку і ўзялі кнігі для чытання.
Літаратурна-спартыўнае спаборніцтва «Алімпіёнік» для мясцовага прышкольнага лагера зладзіла Ружанская гарпасялковая бібліятэка. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі сваю кемлівасць, спрыт і веды. Таксама ў бібліятэцы прайшла гутарка для дзяцей «Калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я!».
Гадзіну духоўнасці «Нябесная заступніца Беларусі – Ефрасіння» ў Мокраўскай сельскай бібліятэца наведаў прышкольны лагер. На мерапрыемства завітаў настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла Аляксандр Сень.