Учора, 13 жніўня, дэлегацыя Пружанскага раёна наведала гала-канцэрт «Кінатэатр «Александрыя». Упершыню гэта праграма сёлета была прадстаўлена ў рамках рэспубліканскага фестывалю «Александрыя збірае сяброў». Якасны культурны прадукт вельмі ўразіў ўдзельнікаў і гледачоў фестываю, таму было вырашана паказаць яго шырокай аўдыторыі, і канцэрт адправіўся ў тур па Беларусі. Першым месцам, дзе яго прадставілі, стаў Брэст.
Каля адкрытай сцэны паблізу Палаца водных відаў спорту сабралася больш за 7 тысяч гледачоў, сярод якіх былі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, дэлегацыі раёнаў Брэстчыны, гараджане і госці.
Канцэрт прайшоў у фармаце мюзікла з вакальна-харэаграфінымі кампазіцыямі па матывах вядомых савецкіх кінафільмаў. На сцэне выступілі артысты беларускай эстрады, оперы, тэатра, сярод якіх – Аляксандр Саладуха, Вікторыя Алешка, Анатоль Ярмоленка, Тэа, Юлія Быкава і Яўген Алейнік і іншыя.
Непаўторую атмасферу свята стварыў вядучы мерапрыемства – народны артыст Расіі Аляксандр Алешка.
У матэрыяле выкарыстаны фота Telegram-канала Брэсцкага аблвыканкама.