Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» 2 верасня пачала новы навучальны год.
Урачыстая лінейка, якая адбылася ў школьным двары, сабрала вялікую колькасць удзельнікаў – вучняў, іх бацькоў і родных, настаўнікаў, аматараў музыкі, жыхароў горада.
Да прысутных з прывітальным словам звярнулася дырэктар установы Юлія Анатольеўна Сядова, якая павіншавала ўсіх са святам ведаў, пажадала поспехаў у вучобе і творчасці. Добрых спраў, трывалых ведаў і новых дасягненняў пажадаў усім настаяцель храма Праабражэння Гасподня Ігар Мрыхін. Па традыцыі былі ўскладзены кветкі да помніка Р.Р.Шырме.
Падчас святочнага мерапрыемства з музычнымі нумарамі выступілі вакальны і харэаграфічны ансамблі, трыа трубачоў.
Поспехаў у новым навучальным годзе!