Кіраўнік — Більшэвіч Сяргей Рыгоравіч
Год стварэння — 1973
Год прысваення звання – 1992

Духавы аркестр быў створаны з вучняў духавого аддзялення школы. Кожны год у аркестры часткова абнаўляецца складў, на змену выпускнікам прыходзіць юнае пакаленне.

З 1975 па 2020 гг. кіраўніком аркестра быў Мікалай Міхайлавіч Ляўчук, настаўнік вышэйшай катэгорыі.  З 1 верасня 2020 года кіраўніком аркестра стаў Сяргей Рыгоравіч Більшэвіч. У 2020 годзе аркестр паспяхова пацвердзіў званне “узорны аматарскі калектыў”.

Рэпертуар аркестра разнастайны і штогод папаўняецца новымі творамі. Юныя ўдзельнікі выконваюць музыку класічную і эстрадную, творы рускіх і замежных аўтараў, песні і маршы савецкіх кампазітараў, музыку з кінафільмаў, творы, якія адлюстроўваюць героіку Вялікай Айчыннай вайны і мноства іншай музыкі.

Цікавы рэпертуар, прафесіяналізм і яднанне ўдзельнікаў дазволілі калектыву праявіць сябе ў канцэртнай дзейнасці, у конкурсах і фестывалях.

Аркестр прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе, раёне і за яго межамі, выступае перад навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, каледжа, школы мастацтваў, жыхарамі горада і раёна.

У Міжрэгіянальным адкрытым свяце-конкурсе інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп” аркестр быў узнагароджаны Дыпломам I ступені (2018 г., 2022 г.), Дыпломам II ступені (2019 г., 2024 г.)

Творчы калектыў характарызуе высокі выканаўчы ўзровень і сцэнічная культура, уменне данесці да слухача асаблівасці кожнага музычнага твора.

Агульным для ўсіх удзельнікаў аркестра з’яўляецца любоў да музыкі і беззапаветная адданасць калектыву. Дзеці, якія прайшлі школу ігры ў аркестры, атрымліваюць гарманічнае і эстэтычнае развіццё. Музыка прывівае ім пачуццё прыгажосці і густу. Вялікае значэнне ў дзейнасці калектыву надаецца патрыятычнаму выхаванню і сцэнічнай культуры.

У творчых планах аркестра – вывучэнне музычнай спадчыны свёй краіны, актыўная канцэртная дзейнасць, пашырэнне рэпертуару, удзел у фестывалях і конкурсах.

Падзяліцца навіной: