Новыя дасягненні ліноўскіх музыкантаў

Нядаўна былі падведзены вынікі некалькіх музычных конкурсаў, у якіх высокімі ўзнагародамі былі адзначаны вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Так, у маі у г.Мінск адбыўся VI Міжнародны конкурс выканальніцкіх відаў мастацтваў «Сябры – 2023». На ім Дыплом І ступені атрымаў ансамбль «Надо же» (настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга, канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава). Да таго ж гэты вучнёўскі творчы калектыў стаў лаўрэатам І ступені на V Міжнародным конкурсе мастацтваў «Дэбют» у г.Магілёў.

На конкурсе мастацтваў «Дэбют» таксама заваявалі ўзнагароды іншыя выканаўцы ўстановы дадатковай адукацыі з Лінова. Лаўрэатамі І ступені ў розных намінацыях сталі вучаніца 4 класа фартэпіяна Ганна Аістава (настаўнік Г.І.Малясава) і вучаніца 7 класа домры Юлія Дрозд (настаўнік М.У.Пстыга, канцэртмайстар Г.І.Малясава).

Віншуем!

Добавить комментарий