Новы год ў Шарашоўскай школе мастацтваў

23 снежня 2021 года ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылося навагодняе прадстаўленне «Новыя рускія бабкі і тры Дзеды Марозы». Вучні і настаўнікі школы разам з галоўным Дзедам Марозам, ролю якога на працягу шэрагу гадоў нязменна выконвае ўрач-тэрапеўт мясцовай бальніцы Аляксандр Вярцінскі, з задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым святочным мерапрыемстве. Яго ўдзельнікі праявілі сябе як сапраўдныя артысты, якія прываблівалі гледача сваім майстэрствам і харызмай.

Сапраўдным ўпрыгажэннем свята ў Шарашове сталі лепшыя музычныя і вакальныя нумары, выкананыя вучнямі школы. А таксама выстава работ вучняў мастацкага аддзялення, прадстаўленая ў канцэртнай зале.

Не толькі артысты, але і гледачы былі ўключаны ў дзейства, якое адбывалася на сцэне. Усе прысутныя на мерапрыемстве ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў атрымалі асалоду ад канцэртных нумароў і мастацкіх твораў, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і жартах, павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий