17 ліпеня каля магіл ахвяр фашызму ў вёсках Казлы, Краснае, Нямковічы і Сілічы Мокраўскага сельсавета прайшлі мітынгі-рэквіемы.
Яны былі прысвечаны памяці аднавяскоўцаў – мірных жыхароў, якіх растралялі нямецкія акупанты 80 года таму назад, – 17 ліпеня 1942 года.
Ушанаваць памяць бязвінных людзей прыйшлі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня Мокраўскага сельсавета Вольга Грышкевіч, прадстаўнікі органаў улады, арганізацый, устаноў адукацыі, праваслаўныя святары, а таксама мясцовыя жыхары і родныя загінуўшых.
Падрабязней тут: https://vk.com/pruzhanytv?z=video-170224758_456239377%2F78be2a3d8bbb2bb040%2Fpl_wall_-170224758
Фота: Мокраўскі сельвыканкам у “Аднакласніках”