Шмат незвычайных заняткаў і сустрэч прапануюць на канікулах клубныя ўстановы.
Так, Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў гульнявую праграму «Падарожжа ў краіну забытых гульняў». Разнастайныя гульні і конкурсы, ў якія любілі гуляць бацькі, дзядулі і бабулі, чакалі рабят.
Дзіцячую гадзіну «Правілы руху вывучай з нараджэння» зладзіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.
Вячоркі «Мы за чаем не сумуем» адбыліся ў вакальным гуртку «Вяселые ноткі» Ліноўскага сельскага Дома культуры.
Нядаўна прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Натхненне» ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Яго тэмай стаў сусветны дзень кнігалюбаў. Юнакі і дзяўчаты незвычайна і цікава правялі свой вольны час.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка ў рамках супрацоўніцтва з аздараўленчым лагерам «Юны турыст» падрыхтваў для хлопчыкаў і дзяўчынак экскурсію «Дарога да храму» і кінападарожжа па творчасці А.Роу «Самы добры казачнік».
У віктарыне «Травінка-вітамінка» прынялі ўдзел рабяты, якія наведалі Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэку.
Спартыўную праграму «Нашы сябры – паветраныя шары» для выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада прапанаваў Велікасельскі сельскі Дом культуры.