Такую назву мае праект тэлерадыёкампаніі “Брэст”, які расказвае аб трагічных лёсах вёсак Брэстчыны, спаленых фашастамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Журналісты сустракаюца са сведкамі падзей, прадстаўнікамі пракуратуры, кампетэнтнымі спецыялістамі, краязнаўцамі.
Нядаўна ў эфіры тэлерадыёкампаніі быў прадстаўлены сюжэт аб вёсцы Байкі, якая разам з жыхарамі была знішчана акупантамі 22 студзеня 1944 г., падзяліўшы лёс Хатыні.
У тэлесюжэце пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі расказаў аб рабоце, праведзенай на Пружаншчыне па ўстанаўленні фактаў генацыду, старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская і настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п.Ружаны Аляксандр Сень – аб ушанаванні памяці загінуўшых землякоў, галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама, краязнаўца Наталія Пракаповіч – аб новых звестках пра падзеі вайны, якія былі адкрыты падчас расследавання злачынстваў нацыстаў на нашай зямлі, а жыхарка в.Байкі Марыя Кудрына падзялілася ўспамінамі аб жудаснай падзеі, сведкамі якой былі яе бацькі.
Сюжэт можна паглядзець тут: https://yandex.by/video/preview/2712698935280857566