Не змяняюць традыцыям

Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў мае шмат добрых традыцый. Адна з іх – рэгулярныя выступленні з творчымі нумарамі ў мясцовым дзіцячым садзе.

Новую чвэрць ва ўстанове адукацыі рабяты пачалі чарговай канцэртнай праграмай для маленькіх гледачоў. Юныя музыканты і спевакі завіталі ў госці да дашкольнікаў, каб пазнаёміць іх з прыгожым светам мастацтва. Яны падрыхтавалі прыгожыя выступленні, якія выклікалі шчырыя эмоцыі ва ўсіх, хто стаў удзельнікам гэтага незвычайнага мерапрыемства.

Творчыя сустрэчы вучняў Шарашоўскай школы мастацтваў з выхаванцамі дзіцячага сада будуць працягвацца далей.

Добавить комментарий