Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, ажыццяўляючы здзелкі ў сетцы Інтэрнет, неабходна:
— весці перамовы з патэнцыяльнымі пакупнікамі ці прадаўцамі толькі ва ўнутраным чаце гандлёвай пляцоўкі;
— уважліва ставіцца да любога выпадку, калі неабходна ўвесці дадзеныя карткі ці інфармацыю аб сабе;
— для ажыццяўлення on-line плацяжоў выкарыстоўваць толькі надзейныя плацёжныя сервісы;
— устрымлівацца ад ажыццяўлення on-line плацяжоў, якія звязаны з перадаплатай ці пералічэннем задаткаў;
— пазбягаць пераходаў па невядомых Інтэрнет-спасылках.
Да ведама! Найбольш распаўсюджанымі відамі махлярстваў на тэрыторыі Пружанскага раёна з’яўляюцца:
— прапанова атрымання заробку на гандлёвай біржы;
— прапанова дэкларавання наяўных сродкаў (“Fakeboss”: у мэсанджары Telegram пішуць з профілю, падпісанага дадзенымі кіраўніка);
— набыткі ў невядомым профілі мэсанджара (Instagram і інш.), які часта мае такую ж назву як арыгінальны магазін;
— званкі (у WhatsApp і інш.) ад імя “аператара сотавай сувязі” з мэтай пераафармлення дагавора на абаненцкі нумар і інш.
Калі вы сталі ахвярай фішынгу: адправілі каму-небудзь дадзеныя банкаўскай карткі, уключаючы CVV-код, ці пароль ад плацёжнай сістэмы, тэрмінова звярніцеся ў банк, і, пры неабходнасці, у праваахоўныя органы!
Беражыце сябе!