Навагоднія фантазіі

Вечарам 23 снежня ў Дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшоў святочны канцэрт “Навагодняя фантазія” для бацькоў вучняў першага класа.

Адказнымі за правядзенне гэтага мерапрыемства былі настаўнікі струнна-смычковага аддзялення.

У канцэрце прынялі ўдзел як асобныя выканаўцы, так і калектывы малой формы калектыўнага музыцыравання, а таксама ўзорны хор “Вітанак” (кір. Ірына Буланькова) і ўзорны духавы аркестр (кір. Сяргей Більшэвіч), якія прадставілі свае лепшыя нумары.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий