21 верасня 2021 года ў Ружанскай горпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўнасці, прысвечаная Ражаству Прасвятой Багародзіцы “И лик святой нам душу греет”. Бібліятэкары Ніна Севасцьянчык і Галіна Заяц пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з гісторыяй ўзнікнення рэлігійнага свята, відамі абразоў Божай Маці. У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п.Ружаны Аляксандр Сень. Наведвальнікі бібліятэкі таксама пазнаёміліся з выставай вышытых карцін майстрых Раісы Гаўрыленка і Вольгі Левінковай, прымеркаванай да свята.
22 верасня работнікі Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі далучыліся да мерапрыемстваў Сусветнага дня без аўтамабіля і арганізавалі акцыю “Просто оставь авто дома”. Яны ўручылі эка-памяткі вадзіцелям, якіх сустрэлі на вуліцах аграгарадка, і прапанавалі ім хаця б на адзін дзень адмовіцца ад выкарыстання ўласнага аўтамабіля.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу сканцэнтраваў ўвагу на правядзенні мерапрыемстваў з удзелам дзяцей. Так, для вучняў мясцовай сярэдняй школы была арганізавана праграма “Актыўныя гульні”, а для сямейнага адпачынку зладжаны вечар “Восеньскае кафэ”.