Розным падзеям прысвяцілі свае мерапрыемствы філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры.
Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай да 85-годдзя раёна правялі віктарыну «Аб табе, мая Пружаншчына».
Да юбілею раёна віктарыну «Пружаншчына ад А да Я» зладзіў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.
У Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу для ўдзельнікаў хору ветэранаў працы «Крынічанька» адбылася вечарына адпачынку «Добры вечар таму, хто ў гэтым даму».
Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы. Вучні 1 – 2 класаў мясцовай пачатковай школы наведалі клубную ўстанову і пазнаёміліся з яе работай.
Падзяліцца навіной: