На мінулым тыдні ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» Пружанскага раённага цэнтра культуры сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама правялі для падлеткаў, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку, цімбілдзінг «Наша лета».
Падобнага кшталту мерапрыемствы заўсёды маюць на мэце будаўніцтва і ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж яго ўдзельнікамі. Яны садзейнічаюць фарміраванню пачуцця адказнасці, наладжванню камунікацыі.
Рабятам, якія прыйшлі ва ўнутраны двор Палаца культуры, было прапанавана шмат заданняў, якія патрабавалі зладжанай арганізацыі работы каманды. Юнакі і дзяўчаты весела і карысна правялі свой вольны час, з задавальненнем паспаборнічалі ў конкурсах.
Падзяліцца навіной: