Кіраўнік – Якімава Вольга Анатольеўна
Год стварэння – 1997
Год прысваення звання – 2002
Народны вакальны ансамбль «Землякі» дзяржаўнай ўстановы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» – гэта вакальна-харавы калектываў, які развівае лепшыя песенныя традыцыі.
Стваральнікам і першым кіраўніком ансамбля, які спачатку меў назву «Ліцвіны», быў самадзейны кампазітар і музыкант – Аляксандр Кудравец. Менавіта пры ім адбылося станаўленне калектыва, быў абраны накірунак музычнай дзейнасці, сфарміраваны рэпертуар, адбыліся першыя творчыя перамогі.
У 2017 г. ансамбль стаў называцца «Землякі». У яго складзе працуюць выканаўцы – Юрый Ліпіч, Генадзь Чэрнік, Сяргей Більшэвіч.
Больш за 20 гадоў ансамбль вядзе плённае творчае жыццё, удзельнічае ў шматлікіх канцэртах, фестывалях, конкурсах, святах. Выступае не толькі на гарадскіх і раённых пляцоўках, але і ў розных кутках Беларусі, Рэспублікі Польшча.
Рэпертуар калектыву пастаянна папаўняецца новымі творамі: лірычнымі, гумарыстычнымі, народнымі і эстраднымі песнямі, найперш, беларускімі.
Народны вакальны ансамбль «Землякі» ўзнагароджаны: дыпломам II-й ступені абласнога песеннага форуму «З любоўю да песні» (г.Пружаны, 2021), дыпломам I-й ступені рэгіянальнага свята-конкурсу вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г.Пружаны, 2023).
Народны вакальны ансамбль «Землякі» мае дыплом Пружанскага раённага выканаўчага камітэта за перамогу ў намінаціі «Лепшы калектыў аматарскай творчасці па выніках работы за 2021 год».