Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»

Кіраўнікі – Дыба Алена Віктараўна, Гаўра Вольга Мікалаеўна
Год стварэння — 2007
Год прысваення звання – 2013

Народны струнны ансамбль «ARCHI» адрозніваецца высокім выканаўчым ўзроўнем і сцэнічнай культурай, уменнем данесці да слухача асаблівасці кожнага музычнага твора. Ансамбль уносіць значны ўклад у развіццё культуры горада i Пружанскага раёна.

Струнны калектыў пастаянна супрацоўнічае з музеем-сядзібай «Пружанскі палацык» і Ружанскім палацавым комплексам роду Сапегаў, удзельнічае ў творчых вечарынах, прэзентацыях выстаў, рэгістрацыі шлюбаў. Ансамбль прымае ўдзел у канцэртах, прысвечаных дзяржаўным і прафесійным святам, іншым знакавым падзеям.

Гучанне класічнай музыкі ў выкананні ансамбля «Archi» надае асаблівую ўрачыстасць мерапрыемствам, якія праходзяць у Палацы культуры г.Пружаны.

Цікавы рэпертуар і прафесіяналізм удзельнікаў дазваляюць калектыву паспяхова праяўляць сябе ў канцэртнай дзейнасці, конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.

Народны струнны ансамбль «ARCHI» адзначаны: Дыпломам III ступені міжрэгіянальнага свята-конкурсу «Музычны калейдаскоп» (г.Пружаны, 2022 г.), Дыпломам II ступені абласнога фестывалю сучаснага мастацтва «Эстрадны MIX» (г.Пружаны, 2022 г.), Дыпломам лаўрэата II ступені V Рэспубліканскага конкурсу мастацтва «Рытмы планеты” (г.Мінск, 2024 г.), Дыпломам лаўрэата I ступені VI Міжнароднага конкурсу мастацтва «ART motion» (г.Мінск, 2024 г.), Дыпломам I ступені VIІ Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Ключ к таланту» (г.Ліда, 2024 г.), Дыпломам лаурэата I ступені VІI Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх відаў мастацтва «#Сябры» (г.Мінск, 2024 г.).

Народны струнны ансамбль «ARCHI» – гэта калектыў аднадумцаў, творчых і ініцыятыўных людзей, дзе кожны – індывідуальнасць, а разам – гарманічнае адзінае цэлае.

Падзяліцца навіной: