Кіраўнік – Матчэня Віктар Аляксандравіч
Дырыжор – Топчы Яраслаў Аляксандравіч
Год стварэння – 1995
Год прысваення звання – 2002

Арганізатарам і першым кіраўніком духавога аркестра ў гарадскім Доме культуры быў актыўны і апантаны музыкант Юрый Паўлавіч Казей (27.10.1951 – 21.05.2009). Пасля яго кіраўніком з’яўляўся Сяргей Рыгоравіч Більшэвіч.

У 2002 г. калектыў адрымаў званне “народны”.

Яго творчая задача – папулярызацыя інструментальнага мастацтва сярод насельніцтва горада і раёна, павышэнне выканаўчага майстэрства. Рэпертуар аркестра разнастайны – ад народных і сучасных песень да класічнай музыкі.

Без удзелу гэтага творчага калектыву ў горадзе і раёне не абыходзіцца ніводнае святочнае мерапрыемства – урачастаці, мітынгі, парады, а таксама – вечар пад духавы аркестр. Штогод аркестр выступае з канцэртамі на розных сцэнічных пляцоўках.

Народны духавы аркестр прымаў ўдзел у раённых і абласных святах і конкурсах духавой музыкі – “Беларускія фанфары” (2004), “Фанфара” (2005, 2008, 2011, 2014, 2018) і інш. На працягу свайго існавання атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку дыпломы I-й ступені (2019) і II-й ступені (2024) Рэгіянальнага свята-конкурсу “Музычны калейдаскоп” (г.Пружаны), дыплом II-й ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Байкальскія духавыя асамблеі” (Іркуцк, 2024),  дыплом лаўрэата I ступені VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу   творчасці   “Снежная  сімфонія”  (г.Екацерынбург, 2025), дыплом  лаўрэата I степені Рэспубліканскага конкурсу выканальніцкіх мастацтваў “Музыкальный успех” (г.Мінск-г.Маладзечна, 2025)»

Падзяліцца навіной: