Кіраўнік – Котаў Аляксандр Юр’евіч
Год стварэння – 2011
Год прысваення звання – 2015

Народны вакальны гурт «МакSимум» – трыа аматараў-выканаўцаў, якія дасканала валодаюць эстрадным вакальным жанрам.

Гісторыя калектыву пачыналася з квартэту «2+2» у 2011 г., які з 13 снежня 2022 г. змяніў назву на «МакSимум».

Выступленні творчага калектыву праходзяць у суправаджэнні фанаграмы мінус адзін.

Рэпертуар гурту і тэматыка яго песень разнастайная – сучасныя эстрадныя творы, папулярныя шлягеры, беларускія народныя песні і песні савецкага часу ў сучаснай апрацоўцы, шансон.

Народны вакальны гурт «МакSимум» прымае ўдзел у шоу-праграмах, святочных канцэртах, мерапрыемствах Палаца культуры, адкрывае ўрачыстыя цырымоніі, выступае на прадпрыемствах горада,  сцэнічных пляцоўках у вёсках і аграгарадках.

Калектыў годна прадстаўляе Пружанскі раён на святочных мерапрыемствах у суседніх раёнах, удзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных, раёных мерапрыемствах і конкурсах.

Народны вакальны гурт «МакSимум» узнагароджаны дыпломам II ступені V міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новые вершины» (г.Мінск, 2019 г.). У  2021  г.  калектыў стаў лаурэатам   І   ступені  ў  намінацыі  «вакал,  эстрадны  вакал»  ІІ міжнароднага   шматжанравага конкурсу-фестывалю   «Древо  –  Сияние» (г.Майкоп – г.Краснадар, Расія); у 2022 г. атрымаў Дыплом І ступені VIII міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новые вершины» (г.Минск); 2023 г. – Дыплом лаўрэата І ступені IV Усерасійскага патрыятычнага конкурсу «Победный 45-ый, от Берлина до Владивостока» (г.Растоў-на-Доне), Дыплом І ступені ІІ Усерасійскага шматжанравага конкурсу «Лето. Жа-Ра» (г.Краснадар) і інш.

Падзяліцца навіной: