Кіраўнік – Лосева Алёна Анатольеўна
Год стварэння – 2007
Год прысваення звання – 2012

У склад народнага арт-гурту «Родники» ўваходзяць чатыры маладыя жанчыны, якія прафесійна валодаюць эстрадным вакалам.

Актыўнай канцэртнай дзейнасці калектыву садзейнічае вялікі рэпертуар, скіраваны на розныя ўзроставыя катэгорыі гледачоў і шырокая тэматыка песень.  Рэпертуар групы – папулярныя эстрадныя творы, сучасныя апрацоўкі народных песень, шлягеры айчынных і замежных спевакоў, якія выконваюцца пад фанаграму мінус адзін і акапэла.

Выканаўчае майстэрства, арыгінальная пастаноўка канцэртных нумароў, наяўнасць яркіх сцэнічных касцюмаў, асабістая індывідуальнасць артыстак – адметныя рысы калектыву.

За час існавання арт-гурт пазнаёміў са сваёй творчасцю гледачоў не толькі ў Пружанскім раёне і Брэсцкай вобласці, але і ў Балгарыі, Польшчы.

У 2019 г. народны арт-гурт «Родники» быў занесены на Дошку гонару Пружанскага раёна і адзначана ганаровым вымпелам як лепшы калектыў аматарскай творчасці; кіраўнік калектыву – А.А.Лосева – за высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую пазіцыю таксама была занесена на раённую Дошку гонару.

Сярод дасягненняў і ўзнагарод арт-гурту «Родники»: дыплом III ступені абласнога фестывалю патрыятычнай песні «Табе мае спевы, Белая Русь» (г.Брэст, 2012 г.), дыплом І ступені абласнога агляду-конкурсу мастацкай творчасці «Под знаком Совы» (г.Брэст, 2012 г.), дыплом І ступені (2013 г.) і дыплом II ступені (2015 г.) раённага свята-конкурсу вакальна-харавого мастацтва «Пеўчае поле» (г.Пружаны), дыплом ІІ ступені абласнога фестывалю сучаснага мастацтва «Эстрадный MIX» (г.Пружаны, 2022 г.) і інш.

Падзяліцца навіной: