Багатая гісторыка-культурная спадчына пружанскай зямлі ўключае ў сабе шэраг аб’ектаў, якія, нажаль, згубілі гаспадара. Як след – разбурэнне. Велічны Троіцкі касцёл ў аг.Лыскава і рэшткі будынка былой сінагогі ў г.п.Ружаны патрабуюць увагі грамадскасці.
Намаганнямі аддзела культуры Пружанского райвыканкама і канала “Пружаны ТВ” былі зроблены сацыяльныя ролікі, якія знаёмяць гледача з праблемай захавання гэтых культавых будынкаў. А самае галоўнае, паказваюць, што кожны мае магчымасць прыняць удзел у захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей.