Накірунак на захаванне

У 1792 годзе на могілках мястэчка Ружаны на сродкі Аляксандра Сапегі быў узведзены касцёл святога Казіміра, які зараз называюць капліцай. Праект храма выканаў саксонец Ян Самуэль Бекер – прыдворны архітэктар Сапегаў. Невялічкі касцёл першапачаткова ўваходзіў у комплекс базыльянскага манастыра. Будынак, які сёння ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, быў пабудаваны ў стылі ранняга класіцызму.

Перажыўшы дзве сусветныя вайны і антырэлігійную палітыку другой паловы ХХ ст. помнік архітэктуры нарэшце дачакаўся адраджэння і, дзякуючы мецэнату, атрымаў шанц на новае жыццё.

З усталяваннем добрага надвор’я на гісторыка-культурнай каштоўнасці “Капліца” ў г.п.Ружаны прадоўжыліся распачатыя ў 2022 г. рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, якія плануецца завяршыць у чэрвені бягучага года. Праектная дакументацыя прадугледжвае наступныя віды работ: захаванне арыгінальных бэлек шляхам пратэзавання, пакрыцце даху чарапіцай, устаноўку падлогавага пакрыцця з цэглы і інш.

Пра правядзенне рэстаўрацыйных работ падрабязней можна даведацца тут

Добавить комментарий