10 – 11 чэрвеня 2021 г. прайшоў абласны семінар для спецыялістаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
У першы дзень семінара, які праходзіў у Брэсце, перад яго ўдзельнікамі выступілі Н.Лапаціна, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі, начальнік аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей, і А.Г.Вольская, начальнік групы пашпартызацыі і суправаджэння аўтаматызаванага банка дадзеных “Кніга памяці” ўпраўлення па ўвекавечанні памаці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
11 чэрвеня ўдзельнікі абласнога семінара наведалі Пружанскі раён, каб пазнаёміцца з яго гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Падчас працы прадстаўнікі розных раёнаў Брэсцкай вобласці пазнаёміліся з музеем-сядзібай “Пружанскі палацык”, Ружанскім палацавым комплексам роду Сапегаў і іншымі цікавымі аб’ектамі на тэрыторыі гарадскога пасёлка.