Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць летам свята «Ліноўскі гасцінец». У гэтым годзе яно прайшло 2 жніўня на пляцоўцы каля Ліноўскага сельскага Дома культуры.
На сцэне былі прадстаўлены канцэртныя нумары мясцовых і запрошаных артыстаў. Сваю творчасць прадэманстравалі аматарскія калектывы Ліноўскага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры, Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама брэсцкія артысты – народны фолк-гурт «Лад» і кавер-бэнд «Слайды».
На працягу свята працавалі выставы майстроў народнай творчасці, адбываліся разнастайныя майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы, атракцыёны і выязны гандаль. Завяршылася праграма святочнай дыскатэкай.
Падзяліцца навіной: