10 жніўня ў аг.Лінова прайшло традыцыйнае свята “Ліноўскі гасцінец”, падрыхтаванае мясцовым сельвыканкамам і сельскім Домам культуры.
Праграма мерапрыемства была вельмі насычанай. Ва ўрачыстай частцы свята кіраўніцтва мясцовай ўлады і ААТ “Ліноўскае” адзначыла юбіляраў, старэйшых і малодшых жыхароў, дбайных гаспадароў, актыўных грамадзян і выдатных працаўнікоў.
Вялікія канцэртныя праграмы падрыхтавалі для гледачоў народны фальклорны гурт “Бабіна лета” (Ліноўскі сельскі Дом культуры), які нядаўна адсвяткаваў 35-гадовы юбілей, вакальная група “Каханачка” (в.Аранчыцы), якая ў бягучым годзе адзначыла 10-годдзе з часу стварэння, гурт “Variant” (Пружанскі гарадскі Палац культуры), народны ансамбль песні “Уладары” (г.Валкавыск), творчыя калектывы Ліноўскага сельскага Дома культуры, Роўбіцкага і Хараўскога сельскіх клубаў-бібліятэк, Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Вольны час таксама можна было пабавіць на шматлікіх атракцыёнах, майстар-класах, выставах, наведаць гандлёвыя кропкі і вячэрнюю дыскатэку.