Згодна рашэнню Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 21 сакавіка 2022 г. № 444 “Аб падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Пружанскага раёна ў 2021 годзе” на раённую Дошку гонару занесены лепшыя ўстановы і работнікі сферы культуры:
Калядзіцкі сельскі Дом культуры (загадчык Алена Мікалаеўна Сівачэнка);
Новазасімавіцкая сельская бібліятэка (загадчык Марына Сяргееўна Каршункова);
народны вакальны ансамбль “Землякі” (кіраўнік Аляксандр Вітальевіч Мяшэчка) Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры;
Яроцкая Людміла Міхайлаўна, кіраўнік студыі Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.
Граматай Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, была ўзнагароджана Святлана Станіславаўна Карповіч, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Узнагароджанне адбылося ў г.Пружаны падчас раённага мерапрыемства, прымеркаванага да Свята працы.