У красавіку 2022 года ў Мінску прайшоў II Рэспубліканскі конкурс «Музыка с нами». У ім прынялі ўдзел калектывы і выканаўцы Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.
Паводле вынікаў конкурсу лаўрэатам І ступені стаў узорны хор «Вітанак» (кіраўнік Ірына Анатольеўна Буланькова, канцэртмайстар Святлана Генадзьеўна Казей).
Лаўрэаты ІІ ступені – народны камерны хор (кіраўнік І.А.Буланькова) і вучаніца другога класа харавога аддзялення Калерыя Буланькова (настаўнік Тамара Уладзіміраўна Урублеўская).
Вучаніца перашага класа фартэпіяна Ганна Дзядзюн (настаўнік Марына Ігараўна Маркава) стала лаўрэатам ІІІ ступені.
Віншуем!