Музычная літаратура як сродак выхавання

1 сакавіка 2022 года ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся адкрыты ўрок па музычнай літаратуры ў 4-м і 6-м класах па тэме “Аляксандр Барадзін. Опера “Князь Ігар”, які правяла настаўнік Дзіяна Уладзіміраўна Пазняк.

На занятку дзеці выконвалі разнастайныя цікавыя заданні, сярод якіх – бліц-апытанне “Жыццё і творчасць кампазітара”, крыжаванка “Тэмбры галасоў”, музычная віктарына, карткі з нестандартнымі пытаннямі. Вучні таксама паспрабавалі самастойна спяваць урыўкі з музычных нумароў оперы. Дадатковым сродкам эмацыянальнага і мастацкага ўспрымання оперы сталі рэпрадукцыі твораў вядомых майстроў пэндзля – К.Каровіна, М.Дабужынскага, І.Глазунова, М.Рэрыха, з якімі педагог таксама пазнаёміла рабят. Напрыканцы занятку дзеці паглядзелі запіс фрагментаў оперы “Князь Ігар” ў знакамітым Марыінскім тэатры (г.Санкт-Пецярбург, Расія).

Опера А.Барадзіна “Князь Ігар” – гэта выдатны помнік музычнай культуры, які садзейнічае росту цікавасці да класічнай музыкі, фарміруе эстэтычны густ і садзейнічае выхаванню лепшых якасцяў асобы, такіх як патрыятызм,  павага да гістарычнага мінулага, адказнасць і суперажыванне.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий