Музычнае віншаванне да Дня жанчын

Да Дня жанчын былі прымеркаваны святочныя мерапрыемствы, якія прайшлі напярэдадні 8 сакавіка ў школах мастацтваў раёна.

Так, у дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбыўся канцэрт-віншаванне для настаўнікаў, які падрыхтавалі педагогі тэарэтычнага аддзялення і вучні ўстановы.

Ліноўская школа мастацтваў запрасіла на святочную праграму мам і бабуль. Падчас свята дзеці паказалі гледачам лепшыя музычныя і танцавальныя нумары.

Спалучылі прадстаўленне віншавальных праграм з бацькоўскімі сходамі ў Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў. Рабяты, якія вучацца па класах цымбалаў, баяна, скрыпкі, фартэпіяна і домры, парадавалі бацькоў і педагогаў сваімі выступленнямі.

А ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў вялікі святочны канцэрт “Букет з песень і кветак”. Сваёй творчасцю гледачоў парадавалі юныя піяністы, скрыпачы, дамрысты, баяністы, а таксама салісты-вакалісты і творчыя калектывы, у тым ліку ансамбль цымбалістаў “Вясёлка”, хор малодшых школьнікаў “Канфеці” і вакальны ансамбль вучняў 1-га класа. Паглядзець віншавальныя нумары вучняў школы можна тут

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий