Музейныя здабыткі

3 – 4 кастрычніка ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прайшла III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музейныя здабыткі. Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай музейнай прасторы», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У яе рабоце прынялі ўдзел больш за 50 вучоных, работнікаў музеяў, студэнтаў з Беларусі і Расіі, якія падзяліліся вынікамі даследаванняў, абмеркавалі тэмы прадстаўленых дакладаў, выказалі свае думкі і меркаванні.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» – дырэктар Ангеліна Маруфенка і галоўны захавальнік фондаў Марына Каўтунюк, а таксама галоўны захавальнік фондаў Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў Іна Нячай, якія выступілі з дакладамі.

Трэба адзначыць, што канферэнцыя паспрыяла далейшай сістэматызацыі ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, умацаванню прафесійных сувязяў паміж навукоўцамі і музеямі, дала штуршок да далейшай распрацоўкі актуальных тэм даследаванняў.

Добавить комментарий