У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ў 2024 годзе вядзецца рэалізацыя праекта “Урок у музеі”.
Аддзел па адукацыі і аддзел культуры Пружанскога райвыканкама распрацавалі сумесны графік наведвання школьнікамі музеяў раёна з мэтай правядзення ўрокаў па вучэбных прадметах “Мастацтва”, “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя”, “Беларуская літаратура” і інш.
На працягу другой чвэрці ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” актыўна ідуць урокі ў экспазіцыях. Іх праводзяць настаўнікі сумесна з навуковымі супрацоўнікамі. За лістапад было праведзена 40 урокаў для 771 вучня з 14 школ раёна.