Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі “Музей адчынены для вас”.
На мінулым тыдні для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва младшы навуковы супрацоўнік Наталля Дзмітрыева правяла лекцыю “Майстар чорнай керамікі – Антон Такарэўскі”, прымеркаваную да 120-гадовага юбілею вядомага ганчара. Яна таксама пазнаёміла прысутных з фотавыставай “Пружанская кераміка на Палескім кірмашы” і традыцыйнымі ганчарнымі вырабамі, прадстаўленымі ў экспазіцыі музея.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі ганчарную майстэрню, дзе працуюць сучасныя керамісты – Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк.