Клубныя ўстановы пастаянна працуюць над арганізацыяй змястоўнага вольнага адпачынку дарослага насельніцтва.
Так, Калядзіцкі сельскі Дом культуры ў мінулыя выхадныя запрасіў жыхароў аграгарадка і суседніх населеных пунктаў на канцэрт “Восені шчаслівыя моманты”. Клубная ўстанова прадставіла цікавыя вакальныя і танцавальныя нумары, якія падаравалі выдатны настрой усім прысутным.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу ў суботу 21 верасня зладзіў вечарыну танцаў пад жывую музыку. Таксама работнікамі культуры ў фае установы былі аформлены восеньскія фотазоны, дзе можна было зрабіць здымкі на памяць і пагутарыць ва ўтульнай сяброўскай атмасферы.
Канцэрт “Давайце захаваем рамонак на лузе” адбыўся ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы.
На літаратурна-музычную вечарыну “Без лёсу няма песні”, прысвечаную творчасці М.Дабранравава, запрасіў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка. Аматары творчасці паэта-песенніка бліжэй пазнаёміліся з яго жыццёвым і творчым шляхам, паслухалі вядомыя песні на словы аўтара.