Такую назву мела свята вёсак Доўгае і Сухаўшчына Шарашоўскага сельсавета, якое прайшло 10 жніўня.
Былі прыемныя ўспаміны і цеплыя сустрэчы землякоў. У адрас юбіляраў, доўгажыхароў, вяскоўцаў гучалі чулыя віншаванні і прыемныя словы.
З прывітаннямі да ўдзельнікаў свята звярнуліся старшыня сельвыканкама Генадзь Фасевіч, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п.Шарашова Мікалай Пашкевіч, старшыня пярвічнай арганізацыі Шарашоўскага сельсавета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Раіса Бульчук.
Прыемным падарункам для вяскоўцаў і гасцей стала выступленне творчага калектыву «Находка» Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі. Работнікі клубнай ўстановы таксама падрыхтавалі шмат гульняў, вершаў, жартаў, віншаванняў.
Выдатны настрой, пазітыўныя эмоцыі і кавалачак духмянага караваю атрымалі ўсе удзельнікі свята.