У мінулую пятніцу адбылося свята вёскі Чахец.
Цёплым восеньскім вечарам жыхары і госці мерапрыемства сабраліся на адкрытай вулічнай пляцоўцы, каб паслухаць канцэрт, падрыхтаваны аўтаклубам і Белавусаўшчынскім сельскім клубам-бібліятэкай, успомніць мінулае, абмеркаваць важныя пытанні. Падчас сустрэчы не забыліся пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія аставілі глыбокі след у гісторыі населенага пункта.
У гонар вякоўцаў прагучала шмат добрых слоў і віншаванняў. Кіраўніцтвам Шаняўскога сельвыканкама і работнікамі культуры былі адзначаны сталыя і маленькія жыхары, ветэраны працы, юбіляры, сямейныя пары, добрыя працаўнікі і дбайныя гаспадары, актыўныя грамадзяне. Мясцовыя майстры парадавалі прысутных выставамі творчых работ.
Свята вёскі Чахец удалося, аставіўшы прыемныя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.