Нядаўна былі падведзены вынікі III Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Вёска Fest-2022», які прайшоў у г.Маладзечна.
«Вёска Fest» – гэта праект, накіраваны на папулярызацыю розных накірункаў мастацтваў і абмен вопытам. Яго арганізатарамі з’яўляліся аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечненскага райвыканкама і Цэнтральная клубная сістэма раёна, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці.
У фестывалі прыняла ўдзел таленавітая цымбалістка Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Анастасія Пілюцік. У намінацыі “Інструментальная творчасць” яна стала Лаўрэатам II ступені. Падзячным лістом арганізатараў таксама былі адзначаны настаўнік Ірына Леанідаўна Гуц і канцэртмайстар Таццяна Пятроўна Яўстраценка, якія падрыхтавалі вучаніцу да паспяховага выступлення.
Віншуем! Жадаем натхнення і творчых поспехаў!