Вучні класа выяўленчага мастацтва Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у Першым адкрытым рэгіянальным мастацкім конкурсе малюнка “На Мышанцы”, ініцыятарам правядзення якога сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама і Новамышская дзіцячая школа мастацтваў.
Дыпламантамі конкурсу ў намінацыі “Жывапіс” сталі Арыядна Фірсікава (дыплом II-й ступені), Віталіна Бруй і Маргарыта Мартысевіч (дыпломы III-й ступені). Да паспяховага ўдзелу ў конкурсе дзяцей падрыхтавала педагог Вольга Канстанцінаўна Сяргейчык, якая атрымала падзяку ад арганізатараў.