Мастацкая выстава ў … Пружанскай раённай бібліятэцы

Своеасаблівы падарунак перад навагоднімі святамі зрабіла для сваіх чытачоў Пружанская раённая бібліятэка імя Міколы Засіма. І гэта не толькі новыя кніжныя паступленні і кніжныя паліцы, але і выстава мастацкіх работ. Незвычайна тое, што творы на ёй прадставілі не прафесійныя мастакі ці ўжо вядомыя майстры Пружаншчыны, а самі работнікі бібліятэкі.

Карціны, якія можна ўбачыць у фае бібліятэкі, пацвяржаюць, што сярод нас шмат таленавітых людзей, якія справай і творчасцю прыносяць карысць і радасць. А прыгажосць навокал нас – патрэбна толькі яе ўбачыць!

На выставе свае карціны ў тэхніцы алмазанай вышаўкі прадставілі Ірына Мікалаеўна Дулько і Надзея Анатольеўна Казлоўская, а пейзажы гуашшу – Уладзіслаў Валер’евіч Ягораў.

Прыходзьце у Пружанскую раённую бібліятэку, каб дакрануцца да сапраўднага мастацтва!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий