Вялікую колькасць разнастайных мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі ладзяць клубныя ўстановы.
У рамках абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны» Велікасельскі сельскі Дом культуры правёў у мясцовым дзіцячым садзе гульнявую праграму «Быць здаровым добра».
Да акцыі «Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны» таксама далучыліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Натхненне» Мураўскага сельскага Дома культуры, якія пагутарылі на тэму «Мы здароўе шануем і выконваем рэжым». Да таго ж ва ўстанове для рабят адбыўся майстар-клас па вырабу міні-падарункаў.
Слабудскі сельскі Дом культуры запрасіў выхаванцаў дзіцячага сада на інфармацыйную гадзіну «Усё аб Беларусі», на якой маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб Радзіме.