Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падчас летніх канікул наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер “Дубок”.
Кіраўнік студыі “Вытокі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры Святлана Тагіева завітала да хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у лагеры, у рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху”. Яна прадставіла дзецям лепшыя работы з саломкі, якія былі створаны ўдзельнікамі студыі на працягу года, распавяла аб традыцыях беларускага народнага мастацтва. Жадаючыя паспрабавалі свае сілы ў стварэнні прыгожых рэчаў з прыроднага матэрыялу.
Таксама ў госці да рабят была запрошана народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая. Марыя Мікалаеўна пазнаёміла прысутных з прыгожым мастацтвам роспісу на шкле. Яна прадставіла дзецям свае работы, адказала на шматлікія пытанні, правяла майстар-клас.
Летнія канікулы – час пазнаёміцца з традыцыйным беларускім мастацтвам.