29 кастрычніка 2021 года вучні пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 г.Пружаны наведалі гарадскі Палац культуры. Яны пазнаёміліся з гісторыяй ткацтва – аднаго з найстаражытнейшых заняткаў нашых продкаў, яго асаблівасцямі на Пружаншчыне.
Для дзяцей кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Шклінка-мяляванка” Вера Волчык і народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Кулецкая правялі майстар-клас па ткацтву “Палатняныя пераплёты”. Кожны жадаючы меў магчымасць не толькі паназіраць за працай майстроў, але і паспрабаваць свае сілы ў гэтай справе.